Хата ўцехамі багата
29.01.2024 10:04
У рамках праекта “Край, які мне дарагі” Стрыгаўская публічная бібліятэка сумесна з цэнтрам культуры правяла беларускія пасядзелкі “Хата ўцехамі багата”. У госці да дзяцей завітала цётка Алеся, якая пазнаёміла прысутных з легендамі і народнымі казкамі, запрасіла на “Аўкцыён прывітанняў”. Дзеці пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі, павучылі лічылкі і забаўлянкі, вітанні і жаданні. На развітанне гаспадары пажадалі, каб усе памяталі аб сваіх вытоках і ганарыліся сваім родным краем.
Добавить комментарий