Мая мова - мой народ
23.02.2024 08:05
У рамках Міжнароднага дня роднай мовы і праекта “Библиотека без границ” у цэнтральнай раённай бібліятэцы праведзена гадзіна беларускай мовы “Мая мова - мой народ” з удзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніка літаратурнага клуба “ПаэтыКо” Наталлі Кандрашук і члена клуба “ПаэтыКо” Марыны Міхалюк.
Гасцямі мерапрыемства сталі падапечныя Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і падапечныя Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
Вядучыя пазнаёмілі гасцей з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, успомнілі вядомых дзеячаў зямлі беларускай, якія ўнеслі важкі ўклад у культурнае развіццё нашай краіны. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў вядомых беларускіх паэтаў: Ю. Свіркі, Н. Гілевіча, У. Дубоўкі, В. Жуковіча, А. Бачылы, М. Трафімчука , З. Дудзюк. Неблагія веды і эрудыцыю госці змаглі паказаць у гульні “Мовы пяшчотнай сузор’е”.
Падапечныя Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната паказалі імпрэзу “Век лічбавых тэхнаголій”.
Мерапрыемства суправаджалася праглядам відэапрэзентацыі “Роднай мовы пералівы”.