Беларуская мова – мелодыя душы
22.03.2024 08:53
На базе Залескага ЦКВ прайшоў V раённы конкурс беларускай паэзіі і песні “Беларуская мова – мелодыя душы”.
Бібліятэкар арганізавала правядзенне конкурсу ў намінацыі “Беларуская паэзія” ў трох узроставых катэгорыях. Праз лепшыя творы беларускай культуры ўдзельнікі конкурсу, сярод якіх і карыстальнікі Залескай публічнай бібліятэкі, неслі да слухачоў любоў да роднага краю, людзей, да роднай мовы. Сярод пераможцаў: Бура Наталля, Кулік Раман, Легастаева Дарыя. Спецыяльнымі прызамі адзначаны Амельянчук Наталля (аўтарскі верш) і Прыймачук Наталля. Спонсары конкурсу: СОАО «Коммунарка», ЗТАА “БиссолоГабриэлеФарм”, рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік”, ААТ “Кобринский маслодельно-сыродельный завод”, філіял ААТ “Берестейский пекарь”, Залескі сельвыканкам. Да мерапрыемства падрыхтавана выстава-панарама “Жывое ў вяках беларускае слова”.