Літаратурная лабараторыя “Лімерыкі”
01.04.2024 12:03
У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо” пад кіраўніцтвам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Кандрашук. На мерапрыемства сабраліся кобрынскія паэты і аматары паэзіі. Аўтары дзяліліся сваёй творчасцю, у тым ліку вершамі, напісанымі ў якасці хатняга задання. Некаторыя творы падрабязна аналізаваліся. Тэмай традыцыйнага ўроку па вершаскладанні сталі лімерыкі. Наталля Кандрашук расказала пра гісторыю гумарыстычнага жанру, пазнаёміла з правіламі напісання лімерыкаў і прачытала прыклады з англійскай (у перакладзе на рускую) і беларускай літаратуры.