Землякі вядомыя і невядомыя
24.04.2024 11:22
У рамках сацыяльна-культурнага праекта "Радзімы маёй пачатак" Тэвельская публічная бібліятэка правяла ўрок краязнаўства "Землякі вядомыя і невядомыя". Урок прайшоў у музеі Тэвельскай пачатковай школы. Вучні і настаўнікі пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі нашай мясцовасці: доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі Дземчукам М. І., ураджэнцам вёскі Дзевяткі. Многа цікавага даведаліся з біяграфічнага нарысу вядомага беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка – Чароце І. А. Дзеці ўважліва слухалі расказ пра Шугая Д. Р. – генерал-маёра з вёскі Тэўлі. Да ўрока падрыхтавана выстаўка-прагляд краязнаўчых матэрыялаў "Імёны ў летапісе малой радзімы".