Сімвалы гонару і славы
10.05.2024 15:27
На базе ПЦПІ цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся ўрок патрыятычных ведаў «Сімвалы гонару і славы», прысвечаны Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
У рамках мерапрыемства навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання пазнаёміліся з дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь і геральдычнымі сімваламі Кобрынскага раёна, паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-ігравым турніры «Дзяржаўная сімволіка маёй краіны», адказалі на пытанні краязнаўчай віктарыны «Сімволіка малой радзімы», здзейснілі экскурс у ПЦПІ бібліятэкі. Пераможцы інтэлектуальна-ігравога турніру атрымалі прызы.
«Дзяржаўныя сімвалы пад абаронай закона» - пад такой назвай адбылася гутарка пракурора Кобрынскага раёна Сяргея Анатольевіча Мяшэчка з навучэнцамі ў рамках мерапрыемства. Шанаваць і паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь – абавязак і справа гонару кожнага беларуса, бо менавіта з павагі да нацыянальных сімвалаў пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне адказнасці за будучыню.