Пра паэта кажуць вершы
17.05.2024 08:43
У філіяле «Дзівінская публічная бібліятэка» прайшоў бенефіс паэткі Надзеі Іванаўны Момлік «Пра паэта кажуць вершы». Педагог, які аддаў школе 50 гадоў, член Міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар шматлікіх кніг для дарослых і дзяцей прадставіла сваю новую дзіцячую кнігу «Цудоўная скарбонка». На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы і педагогі Дзівінскай і Кіселявецкай сярэдніх школ. Бібліятэкар пазнаёміла з творчасцю Надзеі Момлік, дзеці прачыталі вершы з новага зборніка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Наталля Іванаўна Сілік выканала песні на словы Надзеі Іванаўны Момлік. Аўтарка падарыла сваю новую кнігу ў бібліятэкі Дзівінскай і Кісялявецкай сярэдніх школ і ў філіял «Дзівінская публічная бібліятэка». Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй «Беларусь, мая кветка блакітная». Аформлена кніжная выстава «Табе мае словы прызнання, адзіны мой край дарагі».