Курачук, С. Гісторык, картограф, літаратар / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. - № 26 (ліпень). – С. 7 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. Гісторык, картограф, літаратар / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. - № 26 (ліпень). – С. 7 : фат.

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Гісторык, картограф, літаратар / Святлана Курачук // Краязнаўчая газета. – 2023. - № 26 (ліпень). – С. 7 : фат.

З 1 па 31 ліпеня ў краязнаўчым інфармацыйным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіць юбілейная выстава-партрэт «Гісторык, картограф, літаратар», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Л. Р. Казлова.

 

Гісторык, картограф, літаратар

 

З 1 па 31 ліпеня ў краязнаўчым інфармацыйным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіць юбілейная выстава-партрэт «Гісторык, картограф, літаратар», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння даследчыка ў галіне гістарычнай геаграфіі і картаграфіі Беларусі, пісьменніка, выдаўца Льва Казлова.

Наш вядомы зямляк Леў Казлоў, ураджэнец в. Літвінкі Кобрынскага раёна, выпускнік кобрынскай СШ № 2, яшчэ ў школьныя гады любіў чытаць, выяўляў здольнасці да малявання. А захапленне гісторыяй, подзвігамі легендарных першаадкрывальнікаў, дзякуючы якім з'яўляліся карты, заняло вядучае месца ў яго жыцці. Леў Рамановіч узнаўляе рарытэтныя старадаўнія карты, адшукваючы іх у розных архівах, бібліятэках, на аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў. Дзякуючы дзейнасці Льва Раманавіча айчынныя музейныя экспазіцыі папоўніліся дзясяткамі новых выяў беларускіх зямель з маршрутамі старажытных часоў, якія раней не дэманстраваліся. У картаграфічным кабінеце Музея гісторыі Мінска большасць экспанатаў выкананы рукамі Льва Казлова. Навуковец перакананы, што карты могуць расказаць нават больш, чым летапісы, гістарычныя дакументы і мемуары. Нездарма калегі называюць Льва Казлова «беларускім Меркатарам», параўноўваючы яго з вядомым фламандскім картографам і географам XVI стагоддзя.

Многія гады Леў Рамановіч выкладаў у вядучых беларускіх ВНУ; працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе арганізаваў працу па складанні новых гістарычных карт і школьных атласаў. Ён сябра Нацыянальнай Геаграфічнай Асацыяцыі (ЗША), міжнароднага «Клуба лідэраў гандлю». Праца яго выдавецтва «Арты-Фэкс» адзначана залатой узнагародай Europe Award (Парыж, 2001). Леў Раманавіч - аўтар кніг і шматлікіх артыкулаў краязнаўчай і картаграфічнай тэматыцы, удзельнік шэрага міжнародных і рэгіянальных навуковых канферэнцый.

Выстава «Гісторык, картограф, літаратар» знаёміць з асноўнымі работамі Льва Казлова, сярод якіх навукова-папулярны альбом «Старажытная картаграфія Беларусі», выданне «Стагоддзі на картах», «Беларусь у працах польскіх картографаў (XVI - XX стст.)», навукова-папулярны ілюстраваны «Гістарычны атлас Беларусі», «Картаграфія Беларусі падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі», «Картаграфія Беларусі падчас паўстання 1863-1864 гг.» і іншыя, якія раскрываюць талент нашага земляка як картографа. Данінай павагі і любові да роднага краю, абавязкам перад землякамі Леў Рамановіч лічыць працу над кнігай «Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Кобрынскага раёна», гісторыка-эканамічным нарысам «Кобрын» да 700-годдзя нашага горада, у выданні якіх ён прымаў непасрэдны ўдзел. Зацікавяць наведвальнікаў экспазіцыі і літаратурныя выданні Льва Казлова. Гэта кніга гістарычных анекдотаў «З дазволу караля і вялікага князя», гістарычная трылогія «Радзівіл “Сіротка”» (кн. 1), а таксама выдадзены пад псеўданімам Плат. Гудовіч зборнік вершаў «Размова нанова».

Трэба адзначыць, што аснову выставы складаюць матэрыялы, перададзеныя ў дар бібліятэцы Львом Раманавічам. Пяць гадоў таму адбылася творчая сустрэча з земляком у рамках прэзентацыі экспазіцыі «Вандроўкі па ваколіцах мінулага». Многія матэрыялы, прадстаўленыя на ёй, былі падараваны аўтарам бібліятэцы. У краязнаўчым фондзе бібліятэкі таксама шмат кніг з паметкай «З асабістай бібліятэкі Л. Р. Казлова».

Выстава, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння нашага паважанага земляка Льва Раманавіча Казлова, уключае работы аўтара, а таксама публікацыі аб жыцці і дзейнасці вучонага, у тым ліку інфармацыйна-бібліяграфічныя выданні бібліятэкі аб юбіляры. Экспазіцыя дапоўнена фатаграфіямі, картамі. Прадстаўлена больш за 40 дакументаў.

Напярэдадні паважнай даты землякі жадаюць Льву Раманавічу захаваць на доўгія гады моцнае здароўе, аптымізм, энергію, працаздольнасць. І чакаюць новых сустрэч!

 

Святлана Курачук

Яндекс.Метрика