Курачук, С. Жыццё са знакам якасці / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 красавіка (№ 14). – С. 18 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. Жыццё са знакам якасці / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 красавіка (№ 14). – С. 18 : фат.

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Жыццё са знакам якасці / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 6 красавіка (№ 14). – С. 18 : фат.

У рамках Года якасці ў Беларусі ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» праходзяць раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці».

 

Жыццё са знакам якасці

 

Якасць - гэта не толькі пра эканоміку і вытворчасць,

але перш за ўсё пра чалавека

А. Лукашэнка

 

У рамках Года якасці ў Беларусі ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» праходзяць раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці».

Завяршыўся раённы конкурс даследчых краязнаўчых работ «Імя ў летапісе малой радзімы» сярод бібліятэчных работнікаў Кобрынскай РЦБС, які праводзіўся з мэтай услаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў, а таксама стымулявання творчай актыўнасці і прафесійных навыкаў супрацоўнікаў бібліятэк у краязнаўча-пошукавай дзейнасці. Па выніках раённага конкурсу аформлена выстава-гонар пад назвай «Жыццё са знакам якасці» і пачаліся краязнаўчыя чытанні пад аднайменнай назвай. У ходзе чытанняў плануецца абмеркаванне вынікаў краязнаўчых даследаванняў, праведзеных супрацоўнікамі публічных бібліятэк, і выданне агульнага зборніка.

Жыхары Кобрыншчыны ганарацца сваёй малой радзімай, якая стала калыскай для многіх таленавітых і выдатных людзей, што праславілі яе рознымі прафесійнымі дасягненнямі.

Тэмай біябібліяграфічнага асветніцкага праекта «Працаваў не дзеля славы» Ніны Петруковіч, бібліятэкара Лукскай публічнай бібліятэкі, стаў жыццёвы шлях арганізатара і першага кіраўніка гаспадаркі - саўгаса «Дружба» Кобрынскага раёна Мікалая Грыневіча. У праекце таксама раскрыта яго асобы як ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і актыўнага ўдзельніка грамадскага жыцця Кобрыншчыны. Даведацца пра гэтага выдатнага чалавека дапамагла ў тым ліку аўтабiяграфiчная кнiга ўспамiнаў «Воспоминания в живом исполнении», якой сваякі Мікалая Кірылавіча падзяліліся з бібліятэкарам. У рамках праекта выдадзены буклет «Першы кіраўнік саўгаса “Дружба”».

«Генерал-маёр з вёскі Тэўлі» – такую назву носіць праект Тэвельскай публічнай бібліятэкі пра Дзмітрыя Шугая. З дзяцінства юнак марыў стаць ваенным і пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў у Вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча ўрадавай сувязі Калінінградскай вобласці, потым закончыў ваенную акадэмію імя С. М. Будзённага ў г. Ленінградзе. Служыў на Курыльскіх астравах, нёс службу ў г. Находка Прыморскага краю, у г. Хабараўску. Пасля распаду Савецкага Саюза напісаў рапарт і пераехаў у родную Беларусь. Служыў намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь па рэжыму і арганізацыйным забеспячэнні. Асноўнымі крыніцамі даследавання бібліятэкара Тэвельскай публічнай бібліятэкі Любові Крагель з’явілася інтэрв’ю з героем праекта Дзмітрыем Рыгоравічам, які сёння пражывае ў Мінску, а таксама фота з сямейнага архіва, успаміны родных.

Біяграфію жыцця і творчасці паэткі, майстрыхі і рукадзельніцы Марыі Кірылюк на краязнаўчых чытаннях прадставіла бібліятэкар Акцябрскай публічнай бібліятэкі Таццяна Шаўцова ў праекце «С милым краем дышу заодно». Пра гераіню праекта можна смела сцвярджаць: дзе нарадзілася, там і згадзілася! Здаецца, што не было такой сферы, дзе б яна ні прымала дзейсны ўдзел. 25 гадоў Марыя Андрэеўна працавала дырэктарам школы, была старастай вёскі, актыўна ўдзельнічала ў культурным жыцці вёскі. Вядомая на ўсю рэспубліку майстрыха-каравайніца, таленавітая паэтэса і проста цудоўны чалавек. Яе энтузіязм і сапраўдная любоў да сваёй малой радзімы невычарпальныя. Істотна дапоўніў даследаванне камплект паштовак з караваямі «Тварэнне рук, душы і сэрца Марыі Кірылюк» і зборнік вершаў «Ностальгия», падрыхтаваныя супрацоўнікам бібліятэкі.

Кожны з удзельнікаў сваё даследаванне падмацаваў выставай дакументаў, фатаграфій, відэа-прэзентацыяй, выданнямі, падрыхтаванымі асабіста. Удзельнікам чытанняў удалося не проста ўспомніць аб жыцці і дзейнасці вядомых землякоў, паказаць фота- і відэадакументы, але і атрымаць новую інфармацыю.

Раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці» працягваюцца, і мы будзем інфармаваць чытачоў аб вядомых людзях кобрынскага краю.

 

Святлана КУРАЧУК, бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

Яндекс.Метрика