Хлеб наш надзённы
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Хлеб наш надзённы

PDF Печать E-mail

Бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць чарговае выданне з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада» - «Хлеб наш надзённы», прысвечанае 85-годдзю з часу заснавання ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод.
Кобрынскі хлебазавод - гэта стабільнае вытворчае прадпрыемства, асноўнай мэтай якога з’яўляецца выпуск высакаякаснай прадукцыі, здольнай задавальняць пакупны попыт насельніцтва горада і раёна.
Выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка;
Вытокі Кобрынскага хлебазавода;
На шляху да новага завода;
Кіраўнік, патрыёт, чалавек. М. К. Напрэеў;
Крочачы ў нагу з часам;
Традыцыі, якасць, інавацыі;
Спіс крыніц;
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Паказальнік уключае больш за 150 крыніц. Творы друку згрупаваны па відах. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1981 года. Адбор літаратуры завершаны ў чэрвені 2024 года. Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём Кобрынскага хлебазавода. Адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, эканомікай. Смотреть
1

 

Яндекс.Метрика