Хлеб наш надзённы
14.06.2024 16:36
Хлеб наш надзённы : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 85-годдзя з часу заснавання ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2024. – 56 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Хлеб наш надзённы» з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада», прысвечанае 85-годдзю з часу заснавання ААТ «Берасцейскі пекар» Кобрынскі хлебазавод, дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём Кобрынскага хлебазавода.
Кобрынскі хлебазавод - гэта стабільнае вытворчае прадпрыемства, асноўнай мэтай якога з’яўляецца выпуск высакаякаснай прадукцыі, здольнай задавальняць пакупны попыт насельніцтва горада і раёна.
Выданне мае наступную структуру:
Ад складальніка;
Вытокі Кобрынскага хлебазавода;
На шляху да новага завода;
Кіраўнік, патрыёт, чалавек. М. К. Напрэеў;
Крочачы ў нагу з часам;
Традыцыі, якасць, інавацыі;
Спіс крыніц;
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Паказальнік уключае больш за 150 крыніц. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1981 года. Адбор літаратуры завершаны ў чэрвені 2024 года. Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, эканомікай.
Добавить комментарий