Курачук, С. Чалавек працай вялікі : раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 15 чэрвеня (№ 24). – С. 20 : фат.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Курачук, С. Чалавек працай вялікі : раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 15 чэрвеня (№ 24). – С. 20 : фат.

PDF Печать E-mail

Курачук, С. Чалавек працай вялікі : раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2024. – 15 чэрвеня (№ 24). – С. 20 : фат.

Раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці», якія праходзяць ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў рамках Года якасці ў Беларусі, працягваюцца.

 

Чалавек працай вялікі

Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці»

Працяг. Пачатак у № 14 ад 6 красавіка 2024 г., № 21 ад 25 мая 2024 г.

 

Якасць - гэта не толькі пра эканоміку і вытворчасць,

але перш за ўсё пра чалавека

А. Лукашэнка

 

Раённыя краязнаўчыя чытанні пад назвай «Жыццё са знакам якасці», якія праходзяць ва ўстанове культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ў рамках Года якасці ў Беларусі і з'яўляюцца заключным этапам конкурса «Імя ў летапісе малой радзімы», працягваюцца. Конкурс праводзіцца з мэтай услаўленне малой радзімы праз папулярызацыю імёнаў славутых землякоў. Асноўныя задачы накіраваны на павышэнне якасці пошукавай работы, стварэнне банка даных вядомых людзей Кобрыншчыны.

Праект Дзівінскай публічнай бібліятэкі «Жыццё – самы сур’ёзны прадмет» прысвечаны Алене Леанідаўне Богдан, беларускаму ўрачу і дзяржаўнаму дзеячу. Першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020-2021), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 2020), намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы (з 2023). Дарэчы, у самы трывожны час, калі свет змагаўся з каранавіруснай інфекцыяй, Алену Леанідаўну прызначылі намеснікам міністра аховы здароўя, а потым і першым намеснікам. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя насельніцтва, выдатныя творчыя дасягненні Алена Богдан адзначана медалём «За працоўныя заслугі» (2017). Яна не страчвае сувязі з Дзівінам, адкуль родам, заўсёды сочыць за навінамі жыцця роднага мястэчка, з радасцю вяртаецца сюды. Гераіню праекта на краязнаўчых чытаннях прадставіла Людміла Свідуновіч, загадчык філіяла «Дзівінская публічная бібліятэка». Яна падрабязна расказала аб сваёй зямлячцы, яе дзіцячых і юнацкіх гадах. Адзначыла, што ўдзячна бацькам гераіні праекта Леаніду Аляксандравічу і Вользе Пятроўне за дапамогу ў зборы матэрыялу, а таксама самой Алене Леанідаўне за яе камунікабельнасць, адкрытасць, шчырасць.

У розныя часы людзі маюць патрэбу ў героях, і ў розныя часы яны свае. Герой праекта «Праграміст, наватар, рацыянізатар» Стрыгаўскай публічнай бібліятэкі (бібліятэкар Тамара Качан) - ураджэнец вёскі Мацы Яўгеній Яўгеньевіч Леванюк. Дарэчы, вёска гэта - кладзезь талентаў. Яна дала свету шмат цікавых, адораных людзей, якія дасягнулі значных вышынь у розных галінах чалавечай дзейнасці. Яўгеній Леванюк - спецыяліст у галіне праграмнага забеспячэння, працаваў інжынерам, малодшым навуковым супрацоўнікам, галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка аддзела, начальнікам аддзела ў розных установах г. Мінска. За час працоўнай дзейнасці, а гэта каля 45 гадоў, Яўгеній Яўгеньевіч унёс шмат канструктыўных, рацыяналізатарскіх прапаноў, з'яўляецца аўтарам і суаўтарам шэрагу артыкулаў у часопісе «Веснік Акадэміі навук».

Цікавы матэрыял прадставіла Тамара Калтунчык, бібліятэкар Арэхаўскай публічнай бібліятэкі. Яе гераіня Ніна Нікіцічна Главацкая - кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Алесін сад», заснавальнік аграэкасядзібы «Палескія традыцыі», актыўны грамадскі дзеяч, захавальніца культурнай спадчыны, дэлегат міжнародных кангрэсаў па пытаннях здаровай ежы, уладальнік тытула «Жанчына года» ў намінацыі «Гаспадыня сяла». І гэта далёка не поўны спіс яе дасягненняў. Яна адна з першых, хто стаяў ля вытокаў развіцця сельскага агратурызму ў Беларусі. «Мая самая вялікая праблема – гэта тое, што ў сутках усяго 24 гадзіны. І хоць я сплю толькі шэсць гадзін, астатніх 18 мне мала», - гаворыць наша гераіня. Нягледячы на тое, што жыве і працуе Ніна Главацкая ў вёсцы Андронава і тэрытарыяльна не звязана з пасёлкам Арэхаўскі, невыпадкова менавіта жыхарка Арэхаўскага адзначыла гэту асобу ў сваім праекце. Справа ў тым, што ў свае маладыя гады сям’я Главацкіх пераехала ў пасёлак Арэхаўскі і каля 15 гадоў пражывала там. У 80-я гады мінулага стагоддзя ў Брэсцкай вобласці будаваліся новыя пасёлкі, ствараліся перспектыўныя сельскагаспадарчыя комплексы. Пасёлак Арэхаўскі - дарагое сэрцу месца для гераіні. Ніна Нікіцічна з настальгіяй успамінае час, пражыты ў пасёлку, бо гэта былі лепшыя маладыя гады. На ўсё хапала сілы: на працу, на сям'ю, на грамадскую дзейнасць. Працавала яна ў гаспадарцы спачатку бухгалтарам, затым эканамістам, а потым старшынёй прафкама саўгаса «Днепра-Бугскі». І ўсюды Ніна Главацкая была ў цэнтры падзей. Як прафсаюзны лідэр прымала актыўны ўдзел у паляпшэнні ўмоў побыту і жыцця аднавяскоўцаў; будучы ініцыятыўнай і энергічнай, арганізоўвала розныя мерапрыемствы для сваіх аднавяскоўцаў, стаяла ля вытокаў і была актыўнай удзельніцай народнага хору «Світанак».

Раённыя краязнаўчыя чытанні «Жыццё са знакам якасці» працягваюцца, і ў нашых чытачоў ёсць магчымасць адкрываць для сябе новыя імены славутых землякоў.

 

Святлана КУРАЧУК, бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі;

Фота з архіву Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Яндекс.Метрика