Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці
28.06.2024 14:38
Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ПЦПІ раённай бібліятэкі арганізавана выстава-панарама «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці».
3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у нашай краіне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае дзяржаўнае свята. Гэта свята - вечны сімвал свабоды і любові да Радзімы, за якую беларусы аддавалі самае каштоўнае - сваё жыццё.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», а таксама кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў пра ўклад Беларусі ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, пра ролю Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён» у Вялікай Айчыннай, аб захаванні гістарычнай памяці як асновы незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Знайшлі сваё месца і краязнаўчыя бібліяграфічныя выданні цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаныя вызваленню Беларусі, Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама фактаграфічная інфармацыя па тэме.
Выстава-панарама «Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці» будзе экспаніравацца да 10 ліпеня.