90-годдзе Саюза пісьменнікаў Беларусі
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

90-годдзе Саюза пісьменнікаў Беларусі

PDF Печать E-mail

30 чэрвеня ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча, прымеркаваная да 90-годдзя Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Паліна Васілюк, якая падарыла кнігу “Генацыд беларускага народа” літаратурнаму клубу “ПаэтыКо”, які працуе пры Брэсцкім абласным аддзяленні СПБ.
Распавядалі пра свой творчы шлях і выдадзеныя кнігі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі празаік Анатоль Брытун і паэт, дзіцячая пісьменніца Наталля Кандрашук, якая таксама прачытала вершы, напісаныя ў розныя гады. Яна ж расказала пра гісторыю стварэння рэспубліканскай пісьменніцкай суполкі і пазнаёміла з некаторымі фактамі з сучаснага жыцця Саюза пісьменнікаў Беларусі і Брэсцкага абласнога аддзялення.
З нагоды юбілею СБП бібліёграфы бібліятэкі падрыхтавалі выставу, агляд якой правяла Наталля Кандрашук. На выставе пачэснае месца занялі выпускі альманаха «Берасцейская скарбніца», кнігі класікаў айчыннай літаратуры і сучасных вядомых аўтараў Мікалая Чаргінца, Алеся Карлюкевіча, Таццяны Дземідовіч, Зінаіды Дудзюк, Анатоля Брытуна, Наталлі Кандрашук, Наталлі Касцюк.
Наталля Ніжнік
Фота Жанны Елізаравай

1 1 1 1 1 1

Яндекс.Метрика