Пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо”
31.07.2024 10:37
У Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “ПаэтыКо”, які дзейнічае пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кобрынскія аўтары чыталі свае вершы, у тым ліку прысвечаныя малой радзіме. Кіраўнік клуба, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук прэзентавала кнігу “Гэта наша Памяць”, у якой надрукаваны вершы шасці членаў клуба і якая пабачыла свет дзякуючы Кобрынскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.
На ўроку па вершаскладанні ўдзельнікі пасяджэння практыкаваліся ў паэтычных эксперыментах.