Ігар Сідарук: «Іншым разам радок дыктуе само неба…»
Ігар Сідарук: «Іншым разам радок дыктуе само неба…» : біябібліяграфічны паказальнік. – 2-е выд., дапрацаванае і дапоўненае / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнік С. Д. Курачук. – Кобрын, 2024. - 40 с. : фат.
Біябібліяграфічны паказальнік прысвячаецца жыццю і творчасці кобрынскага пісьменніка, паэта, драматурга, фатографа Ігара Сідарука.
Ігар Сідарук - паэт, цікавы празаік. Яго імя вядома тэатральнай публіцы па шэрагу пастановак – ён драматург-наватар. Вялікую ўвагу Ігар Сідарук удзяляе творчасці для дзяцей: яго мастацкія характары маюць непаўторнае аблічча. П’есы аўтара сваімі мастацкімі і этычнымі вартасцямі нават заслужылі месца ў школьнай праграме.
Сёння сярод кобрынчан Ігар Фёдаравіч добра вядомы не толькі сваімі літаратурнымі творамі, але і тым, што цягам апошніх гадоў актыўна займаецца фатаграфіяй.
Паказальнік мае наступную структуру:
Прадмова
Сідарук І.: «І раптам успомніць, азірнуцца…» : напярэдадні юбілея
Жыццёвы прынцып: «Рабіць тое, што я хачу, і што падабаецца»: біяграфічны артыкул
Драматург, паэт, празаік
Бібліяграфічныя матэрыялы
Творы І. Сідарука. Гэты раздзел уключае кнігі аўтара, публікацыі твораў у зборніках, часопісах і газетах на беларускай, рускай мовах за 1989-2024 гады. Матэрыял згрупаваны наступным чынам: кнігі - у алфавіце назваў, артыкулы - у зваротна-храналагічным парадку, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў.
Аб жыцці і творчасці. Раздзел складаецца з артыкулаў з кніг, зборнікаў, часопісаў і газет на беларускай і рускай мовах за 1992-2024 гады.
Мова бібліяграфічных апісанняў адпавядае мове выданняў. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Анатацыі прыведзены на мове анатаванага дакумента.
Даведачна-дапаможны апарат выдання ўключае спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў біябібліяграфічны даведнік.
Выданне ўключае фотаздымкі з архіва літаратара Ігара Сідарука і фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.