Не знiкне цуд прыгожага пiсьменства
09.09.2024 08:39
Да Дня беларускага пісьменства і друку Лукская публiчная бібліятэка правяла гiстарычнае падарожжа «Не знiкне цуд прыгожага пiсьменства». На мерапрыемстве вучнi пазнаёміліся з гісторыяй пісьменства, з'яўленнем паперы, алфавіту і першых кніг, даведаліся, калi i дзе прайшло Свята беларускага пісьменства ўпершыню i якiя гарады Беларусі станавіліся сталіцамі беларускага кнігадрукавання. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя на кожную літару слова «БЕЛАРУСЬ» пісалі эпітэты. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай».