Цудоўная скарбонка
17.09.2024 08:19
«Цудоўная скарбонка» – так называецца кніга, якую прэзентавалі ў філіяле «Дзіцячая бібліятэка» для вучняў 5 класа СШ № 6 г. Кобрына.
Аўтар кнігі – член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, літаратурнага клуба «ПаэтыКо» пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Белы бусел» Надзея Момлік.
Дзеці з цікаўнасцю слухалі вершы пра Беларусь і Кобрыншчыну, жывёл і птушак, кветкі і з’явы прыроды, прадметы побыту сялян мінулага стагоддзя і сучаснае жыццё дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі аб выдатных мясцінах Кобрына, якія загадвала вядучая – член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук. Усё гэта ёсць у новай дзіцячай кнізе Надзеі Момлік, у якой яшчэ змешчаны скарагаворкі, казка і апавяданне.
Сапраўдным аздабленнем мерапрыемства сталі песні на словы Надзеі Момлік у выкананні настаўніцы беларускай мовы Кіселявецкай СШ Наталлі Сілік.