Моўны цюнінг «Грані слова»
10.10.2024 14:49
У чатальнай зале Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пад кіраўніцтвам Наталлі Кандрашук прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба «ПаэтыКо», які працуе пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Кобрынскія паэты чыталі свае творы, у тым ліку верлібры, напісаныя ў якасці хатняга задання. Як адзначылі некаторыя аўтары, вершаваныя радкі пісаліся лягчэй.
Урок па вершаскладанні прайшоў у фармаце моўнага цюнінгу «Грані слова», на якім творцы вучыліся мастацкаму выкарыстоўванню звычайных (на першы погляд) слоў.
Добавить комментарий