Пра Лынькова шчыра і з любоўю
04.11.2024 10:23
У філіяле «Дзівінская сельская бібліятэка» прайшла літаратурная гульня «Пра Лынькова шчыра і з любоўю» да 125-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова. Бібліятэкар распавяла вучням сярэдняй школы аб жыцці і творчасці пісьменніка, пазнаёміла з героямі дзіцячых твораў «Міколка-паравоз», «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і іх прыгодамі. У ходзе мерапрыемства паказана прэзентацыя «Міхась Лынькоў: чалавек-легенда».
Добавить комментарий