Краязнаўчы каляндар 2026
Краязнаўчы каляндар: юбілейныя і памятныя даты Кобрынскага раёна : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2026 год / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2025. – 48 с.
Краязнаўча-бібліяграфічны каляндар змяшчае звесткі аб знамянальных падзеях Кобрыншчыны на 2026 год. Даты, уключаныя ў каляндар, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем. Асноўнай мэтай краязнаўчага календара з’яўляецца дапамога сельскім бібліятэкам пры планаванні работы на 2026 год, правядзенні масавых юбілейных мерапрыемстваў, а таксама пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых рэсурсаў.
Выданне адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца сваёй малой радзімай ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці.




