Елізарава, Ж. Вялікае падарожжа па малой радзіме / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2025. – 15 лістапада (№ 46). - С. 18.
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Елізарава, Ж. Вялікае падарожжа па малой радзіме / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2025. – 15 лістапада (№ 46). - С. 18.

PDF Печать E-mail

Елізарава, Ж. Вялікае падарожжа па малой радзіме / Жанна Елізарава // Кобрынскі веснік. – 2025. – 15 лістапада (№ 46). - С. 18.
У межах раённага краязнаўчага конкурсу «Люблю мой край, старонку гэту» філіял «Тэвельская сельская бібліятэка» правёў квест-гульню «Мой край бацькоўскі».
 
 
Вялікае падарожжа па малой радзіме
ТЭЎЛІ. У межах раённага краязнаўчага конкурсу «Люблю мой край, старонку гэту» філіял «Тэвельская сельская бібліятэка» правёў квест-гульню «Мой край бацькоўскі». Яе ўдзельнікамі сталі юныя чытачы бібліятэкі. Дзве каманды – «Краязнаўцы» і «Разумнікі» – адправіліся ў цікавае падарожжа па роднай зямлі. Маршрут складаўся з 5 станцый: «Адміністратыўны будынак Тэвельскага сельвыканкама», «Праваслаўныя храмы вёскі Тэўлі», «Вуліцы роднай вёскі», «Школьны музей», віктарына «Мая зямля, мая радзіма».
– На кожнай станцыі дзеці паказалі свае веды аб малой радзіме: распавядалі пра цікавую тапаніміку вёскі, пра славутых людзей – выхадцаў з нашых мясцін, пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пра тых, хто стварае дабрабыт сёння... На станцыі «Школьны музей» нашы юныя чытачы даведаліся ад загадчыка Людмілы Шэлест пра паходжанне цікавых музейных экспанатаў, а потым абаранялі ўласныя праекты, прысвечаныя таму, які музей стварылі б самі ў вёсцы, – расказвае загадчык бібліятэкі Любоў Крагель.
Фінальным акордам свята стала дэгустацыя страў беларускай кухні і этнадыскатэка, якую арганізавала для гасцей загадчык Тэвельскага клуба Алена Марчук. Усе ўдзельнікі квест-гульні ўзнагароджаны граматамі.
Жанна ЕЛІЗАРАВА

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика