Імгненне і працяг
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Імгненне і працяг

PDF Печать E-mail

У чытальнай зале Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прэзентавалі кнігу члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіля Барысюка «Імгненне і працяг».

Пры дапамозе відэапрэзентацыі Васіль Барысюк расказаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, а кніжная выстаўка пазнаёміла наведвальнікаў мерапрыемства з публікацыямі паэта ў перыёдыцы і калектыўных зборніках і, вядома, з першай асабістай кнігай «Імгненне і працяг».
Рэдактар і выдавец кнігі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Ніжнік (Кандрашук), якая выступала ў ролі мадэратара прэзентацыі, расказала пра адметныя асаблівасці аўтарскага стылю паэта, зачытала некаторыя з яго вершаў. Да чытання вершаў паэта далучыўся і вучань 9 «А» класа гімназіі г. Кобрына Андрэй Лук’янюк. У зале прысутнічалі не толькі школьнікі, але і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры са школ Кобрыншчыны, блізкія і знаёмыя Васіля Барысюка, члены літаратурнага клуба «ПаэтыКо» (кіраўнік Наталля Кандрашук), бібліятэкары і іншыя аматары прыгожай паэзіі. Напрыканцы прэзентацыі са словамі падзякі да Васіля Барысюка і Наталлі Ніжнік звярнулася дырэктар Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ларыса Легацюк. Завяршылася мерапрыемства аўтограф-сесіяй аўтара кнігі «Імгненне і працяг».

1 1 1 1 1 1 1 1

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика