Самая «першая»
Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 115-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына». - 2-е выд, дапрац. і дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. - Кобрын, 2025. – 48 с. – (Серыя «Адукацыя на Кобрыншчыне»).
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне» дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём першай у Кобрыне школы, яе знакамітымі выпускнікамі.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Самая першая» мае наступную структуру:
Ад складальніка
I. Гартаючы старонкі школьнага летапісу
II. Сучасны дзень школы
III. Захавальнік гісторыі ― школьны музей
IV. Знакамітыя выпускнікі школы
Спіс крыніц
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе больш за 100 бібліяграфічных крыніц. Уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1971 года. Творы друку згрупаваны па відах: главы, раздзелы з кніг, часопісныя і газетныя артыкулы. Кнігі размешчаны ў алфавіце аўтараў, назваў кніг, артыкулы – па гадах у зваротнай храналогіі, унутры года – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
У выданні прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял, фотаздымкі розных гадоў з віртуальнага музея на сайце ўстановы «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына», а таксама з фотаархіва цэнтральнай бібліятэкі.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, адукацыяй, культурай.

Добавить комментарий



