Да роднай мовы крок зрабі
20.02.2026 14:46
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» у чытальнай зале ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылася інтелектуальна-пазнавальная гульня «Да роднай мовы крок зрабі». Вядучыя паведамілі навучэнцам Батчынскай сярэдняй школы пра шматвяковую гісторыю беларускай мовы і доўгі шлях яе развіцця - ад мовы баларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. У час мерапрыемства вучні адказвалі на пытанні аб папулярных беларускіх пісьменніках, адгадвалі беларускія загадкі, складалі фразіалагізмы, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. На мерапрыемстве прысутнічала кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо» пры Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук, якая пазнаёміла моладзь са сваімі кнігамі і аўтарскімі вершамі.













