Каб мова беларуская гучала
23.02.2026 08:47
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» да Міжнароднага дня роднай мовы філіял «Тэвельская сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Тэвельскі сельскі клуб» правялі свята «Каб мова беларуская гучала». У цікавае падарожжа па старонках роднай мовы і літаратуры адправіліся удельнікі свята. Дзеці спаборнічалі ў конкурсах и гульнях «Назаві адным словам», «Перакладчык», «Жывы – нежывы», «Хто адправіў тэлеграму». Складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы. Завяршылася свята беларускімі песнямі і танцам «Лявоніха».
Добавить комментарий













