Каб мова беларуская гучала
  1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

blind

223

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Брестской области

gerbgerb

Каб мова беларуская гучала

PDF Печать E-mail

Елізарава, Ж. Каб мова беларуская гучала / Ж. Елізарава // Кобрынскі веснік. 2026. 28 лютага (№ 9). С. 18 : фат.

У рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, філіял « Тэвельская сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Тэвельскі клуб» зладзілі сапраўднае свята пад назвай «Каб мова беларуская гучала».

Каб мова беларуская гучала

Мова - гэта не проста сродак камунікацыі, гэта жывая душа народа, яго памяць і гонар. Менавіта таму ў рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, філіял « Тэвельская сельская бібліятэка» сумесна з філіялам «Тэвельскі клуб» зладзілі сапраўднае свята пад назвай «Каб мова беларуская гучала». У захапляльнае падарожжа па старонках роднай літаратуры і моуных скарбах адправіліся юныя ўдзельнікі мерапрыемства. Дзеці з вялікім азартам спаборнічалі ў веданні роднага слова: спрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, разгадвалі загадкі-закавыкі, збіралі разам народную мудрасць у прыказках і шукалі адрасатаў таямнічых «тэлеграм». Гульні «Жывы - нежывы» і «Назаві адным словам» дапамаглі дзецям адчуць смак і гнуткасць беларускай гаворкі. Са сцэны гучалі шчырыя вершы, напоўненыя любоўю да Радзімы, а завяршылася імпрэза сапраудным народным драйвам - меладычнымі беларускімі песнямі і знакамітай, запальнай «Лявоніхай». Свята паказала: пакуль мова жыве ў дзіцячых галасах, у танцы і песні - жыве і наша спадчына!

Жанна Елізарава

Авторизация

Перевод

English French German Italian Portuguese Russian Spanish
Яндекс.Метрика