Да роднай мовы крок зрабі
25.04.2026 11:43
У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» у чытальнай зале ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылася інтелектуальна-пазнавальная гульня «Да роднай мовы крок зрабі», у якой прынялі ўдзел навучэнцы школ № 1 і № 7 г. Кобрына. Мерапрыемства прайшло ў выглядзе інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, пад час якой вучні адказвалі на пытанні аб папулярных беларускіх пісьменніках, адгадвалі беларускія загадкі, складалі фразеалагізмы, прыгадвалі прыказкі і прымаўкі. У гульне ўдзельнічала 5 каманд, пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі. Запрошаным госцем мерапрыемства была кіраўнік літаратурнага клуба «ПаэтыКо», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Кандрашук, якая пазнаёміла моладзь са сваімі кнігамі і аўтарскімі вершамі. Мерапрыемства стала дапаўненнем да шэрагу падзей ў рамках культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2026».









