З вытокаў роднай мовы
07.09.2026 11:27
Гадзіна гісторыі «З вытокаў роднай мовы», прысвечаная Дню беларускага пісьменства, прайшла ў філіяле «Арэхаўская сельская бібліятэка». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, жыццём і дзейнасцю выдатных дзеячаў беларускай культуры: Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага. Зацікавіліся госці бібліятэкі і інфармацыяй аб рукапіснай кнізе і зараджэнні кнігадрукавання ў Беларусі. У конкурсах «Як ты сэрцу міла, Беларусь!» і «Мой народ» стварылі вобраз нашай краіны і народа. Дапоўнілі мерапрыемства відэасюжэты «Францыск Скарына» і «Беларусь - краіна дзіўных адкрыццяў». Дзеці зацікавіліся кніжнай выставай «Адкрываем новае на роднай мове» і ўзялі кнігі на беларускай мове дамоў.









