04.11.2013
1 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 115-й гадавіне з дня нараджэння паэта-земляка Дзмітрыя Фалькоўскага “Сын двух народаў”. Вечарына была арганізавана бібліятэкай сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня “.
У праграме юбілейнага мерапрыемства:
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Пясняр Палесся ”;
- знаёмства з адкрытым праглядам літаратуры “Сын двух народаў”; “Спісам крыніц аб жыцці і творчасці Дз. Фалькоўскага. Да 115-й гадавіне з дня нараджэння”, складзеным бібліёграфамі бібліятэкі;
- выступленні членаў грамадскага аб’яднання “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня “ (Місіюк В.С., нам. старшыні ГА “Украінскі навукова-педагагічны саюз “Берагіня “; Давідзюк С.І., паэт, выдавец; Барысюк В.В., паэт з Брэста; Несцярук В.В., паэт з Антопаля; Петруковіч М.М., выдавец; Саўчанка А.М. і інш.);
- выступленне народнага хору “Палескія перазвоны” пад кіраўніцтвам заслужанага работніка культуры Украіны З.В. Ястрэмскай, квартэта з Кобрынскай школы мастацтваў “Камертон”.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце відэапрэзентацыі.
HEADER