Чароўная кветка беларускага Палесся

Печать

У рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры «Маіх радкоў няма без Беларусі» у Залескай публічнай бібліятэцы прайшло выступленне літаратурна-паэтычнай групы «Огонёк» «Чароўная кветка беларускага Палесся», прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэткі Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй паэткі, яе творчасцью, прагледзелі дакументальны фільм «Палеская ластаўка». Мерапрыемства суправаджалася паказам відэапрэзентацыі «Палесся мілае дзіця». У канцы мерапрыемства дарослыя і вучні прынялі ўдзел у паэтычным флэшмобе «Пачынаецца ўсё з любові…» і адказалі на пытанні віктарыны.

8 8 8 8 8 8 8 8