”Водныя шляхі Кобрынскага краю”

Печать

11.03.2015

Бібліёграфамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі выдадзены інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь “Водныя шляхі Кобрынскага краю”. Гэта першы выпуск з цыкла “Па старонках календара нашай памяці”. Бюлетэнь прысвечаны каналам, якія знаходзяцца ў межах Кобрынскага раёна і з’яўляюцца юбілярамі 2015 года.

Самаму старому меліярацыйнаму каналу Беларусі - каналу Бона (1540 г.) - спаўняецца ў бягучым годзе 475 гадоў з пачатку будаўніцтва. Адзначаюць свае юбілейныя даты таксама і Дняпроўска-Бугскі (1775 г. - 240 гадоў), і Арэхаўскі (1905 г. - 110 гадоў) каналы. 

Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь уключае кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў розных гадоў выдання. Выданне змяшчае каляровыя фотаздымкі.

Бюлетэнь можа быць выкарыстаны шырокім колам чытачоў, якія вывучаюць свой край, цікавяцца прыродай, прыроднымі рэсурсамі, экалагічным становішчам Кобрыншчыны. Будзе карысны настаўнікам, навучэнцам, бібліятэкарам, краязнаўцам.

vod

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

HEADER 

0 #1
тугрик 23 Марта 2015
У матэрыяле "Канал Бона" (зарос багавiннямi) -
багавiннем