Печать

Дзень  яднання народаў Беларусі і Расіі
 
АДЗІНЫМ ШЛЯХАМ
Тэматычнай выстаўкай "Наш шлях - разам з Расіяй" сустракае сёння наведвальнікаў чытальная зала цэнтральнай раённай бібліятэкі. Падабраныя кнігі, часопісы і асобныя публікацыі сцвярджаюць слушную думку, якая стала дэвізам выстаўкі: народы больш моцныя, калі яны разам. А 2-га красавіка тут адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў дзвюх краін, якія маюць цесна пераплеценую шматвекавую гісторыю і якія сёння актыўна працягваюць інтэграцыйныя працэсы.
НА ЗДЫМКУ (злева направа): пастаянныя чытачы бібліятэкі - работніца раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Палівода, пенсіянерка Валянціна Рацько і фельчар станцыі "хуткай дапамогі" Эдуард Кавальчук знаёмяцца з экспазіцыяй выстаўкі.
Тэкст і фота Яна ПАЛЕСКАГА.