Сідарук, І. Да кнігі з трапяткім стаўленнем:[у ЦБ адбылося святкаванне Дня бібліятэк]/ Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2012. – 19 вер.- С. 1.

Печать

 

Да кнігі з трапяткім стаўленнем

15 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылося святкаванне Дня бібліятэк, які сёлета праходзіў у Год кнігі і адзначыў свой 20-гадовы юбілей.  5.1

 Чытальная зала ледзь умясціла ўсіх удзельнікаў і гасцей. У шчырай атмасферы прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі,5.2 шмат пачулі цікавых фактаў аб стаўленні і развіцці Кобрынскай ЦРБ. Ад імя аддзела культуры райвыканкама галоўны спецыяліст па культуры і мастацтве Таццяна Гунько зачытала рупліўцам бібліятэкі шчырую падзяку і ўручыла памятны падарунак.

5.3

У ліку разнастайных намінацый, названых у той дзень, "Лепшай па прафесіі" была прызнана бібліятэкар Навасёл- каўскай сельскай бібліятэкі Святлана Піліпук. У гэтай жа на- мінацыі былі таксама названы бібліятэкары Арэхаўскай СБ Тамара Каўтунчык, Залескай СБ - Ірына Пакалюк, Батчынскай СБ - Алена Рудская, Тэвельскай СБ - Любоў Крагель, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Федарук. Цёплымі словамі былі таксама ўзгаданы ветэраны бібліятэчнай справы, прадстаўлены чытачам новыя маладыя супрацоўнікі.

 

Тэкст і фота Ігара СІДАРУКА.