Печать

І подых свежага паветра,

i водгук даўніны сівой

Побач з Палацам культуры, на вуліцы Суворава, праходзіла акцыя Кобрынскай цэнтральнай бібліятэкі “Кнігі выйшлі пагуляць”. Як аказалася, не толькі пагуляць - але і пасябраваць з кабрынчанамі ўсіх узростаў.

- У рамках нашай акцыі мы праводзім цэлы цыкл мерапрыемстваў - гэта і кніжныя выставы, на якіх можна знайсці кнігі практычна на любы густ, і “Буккросінг па-кобрынску”, і выстава экспанатаў, якія зрабілі нашы маленькія чытачы, і многае іншае, - расказвае загадчык аддзела маркетынгу Таццяна Галавейка. - Акрамя таго, арганізаваны віктарыны з салодкімі прызамі.

А каб атрымаць прыз, патрэбна было ўсяго толькі прачытаць верш, які першым прыйдзе ў галаву. Кабрынчане старэйшага пакалення часцей за ўсё прыгадвалі класіку, ну а маленькія жыхары нашага горада, як аказалася, не забылі і творы Агніі Барто, і са школьнай праграмы. Адным словам — чытаць кабрынчане любяць, як і раней.

Раман Мельнік,

Дзмітрый Бялоў.