Наша бібліятэка – у ліку лепшых

Печать

               Наша бібліятэка – у ліку лепшых // Кобрынскі веснік. – 2015. – 22 ліпеня. – С.1. - Паспяховым стаў для супрацоўнікаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўдзел у XXIII рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка– асяродак нацыянальнай культуры”.

 

Паспяховым стаў для супрацоўнікаў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ўдзел у XXIII рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. У намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” ў абласным туры конкурса Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка атрымала першае месца. За выдатнымі вынікамі - мэтанакіраваная краязнаўчая работа. Статус пераможцаў конкурса прынесла плённая пошукавая дзейнасць па вывучэнні і папулярызацыі матэрыялаў пра мясцовага краязнаўца Аляксею Мартынаву, стварэнне шэрагу значных тэматычных зборнікаў і бібліяграфічнага паказальніка “Краязнавец з Вялікай літары”. На рэспубіканскім узроўні конкурса Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прысуджана заахвочвальная грашовая прэмія.