Яўсеенка, М. Чароўныя гукі роднага слова

Печать

 Яўсеенка, М. Чароўныя гукі роднага слова / Марыя Яўсеенка // Кобрынскі веснік. – 2016. – 14 верасня. – С. 4.

На творчай сустрэчы, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, галоўны бібліёграф С. Курачук прэзентавала выдадзены ў бібліятэцы бібліяграфічны календар-летапіс “Свята Слова, свята Кнігі”, а таксама пазнаёміла моладзь з гісторыяй узнікнення гэтага свята.

Бываюць моманты, калі нешта трымціць унутры.Ты адчуваеш, як усхвалявана б'ецца сэрца і па целе разыходзяцца лёгкія дрыжыкі. Подобное пачуццё прабудзилася ў мяне, калі па зале ў Палацы культуры "прабеглі ноткі чагосьці роднага - беларускай мовы. Здарылася гэта ў час творчай сустрэчы з кобрынскімі паэтамі, прысвечанай Дню беларускага пісьменства, пад цёплай назвай "Гэтыя цудоўныя імгненні паэзіі».


Чароўныя гукі роднага слова

Успомніць гісторыю ўзнікнення пісьменства і кнігадрукавання ў Беларусі, а таксама пазнаёміць моладзь з гэтым святам дапамага галоўны бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлана Курачук. Яна ж прэзентавала выдадзеную да Дня беларускага пісьменства кнігу "Свята слова,свята кнігі".
На імпрэзе школьнікам Кобрыншчыны пашчасціла пранікнуцца родным словам і нанава "пражыць" паэзію разам з літаратарамі нашай малой радзімы: Наталляй Кандрашук, Людмілай Ярмалюк, Наталляй Сацутай і Галінай Балахоўскай. Лейтматывам мерапрыемства сталі ўспаміны пра святкаванне Дня беларускага пісьменства ў Ганцавічах у 2011 годзе. I нездарма, бо ўсе госці - паэты, акрамя Галіны Балахоўскай, выступалі там на літаратурнай пляцоўцы.
Менавіта таму Людміла Ярмалюк прачытала на сустрэчы з вучнямі той жа верш, які гучаў з яе вуснаў у Ганцавічах. Гэты і іншыя яе творы, у тым ліку празаічным, закранулі дзяцей і прымусілі пераасэнсаваць некаторыя жыццёвыя моманты. Жыццярадаснай і яскравай Наталлі Сацуце атрымалася павесяліць аўдыторыю. Яна вельмі жвава ўлілася ў ролю сваіх герояў з сучасных баек, якія нараджаюцца ў ціхія імгненні натхнення. Галіна Балахоўская, акрамя сваіх вершаў, прапанавала прысутным па-іншаму зірнуць на рускія і беларускія словы, якія адпавядаюць адным і тым жа аб'ектам
ці з'явам. Гэтых трох паэтэс аб'адноўвае членства ў народным аматарскім аб'яднанні "Белы бусел", без якога не адбылося б гэтае мерапрыемства.
Адкрыццём для дзяцей і іх настаўнікаў стала выступление члена Міжнароднага саюза пісьменнікаў "Новы сучаснік" Наталлі Кандрашук і яе аповед пра сусгрэчу з двума нобелеўскімі лаўрэатамі па літаратуры - шведскім паэтам Тумасам Транстромерам і беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч. А музычны падарунак ад Крысціны Харошка ўдала аздобіў літаратурную імпрэзу.
Пасля творчай сустрэчы ў сэрцах кожнага застаўся ўтульны і цёплы праменьчык нечага роднага і неад'емнага для ўсіх беларусаў.

Марыя ЯЎСЕЕНКА.