Кіназал выхаднога дня

Печать

Ефціфеева, Н. Кіназал выхаднога дня; Крапіве прысвячаецца / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. - 2016. — 22 кастрычніка. — С. 3.

Два новых праекта - прагляд і абмяркоўванне кінастужкі ў час правядзення масавага мерапрыемства і віктарына ў інтэрнэт-фармаце - пачалі работу ў Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 

Кіназал выхаднога дня

 

Праект з такой назвай пачаў работу ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Цяпер кожны жадаючы зможа паглядзець любімы фільм у... чытальнай зале (інфармацыйна-сэрвісны цэнтр). Але адным праглядам кінастужак час, праведзены ў сценах кніжнага храма, не абмяжоўваецца: утульная, амаль сямейная, атмасфера спрыяе большаму збліжэнню чытачоў-гледачоў. На старце праекта ў мінулыя выхадныя бібліятэкары прапанавалі сваім гасцям фільм Рыгора Чухрая "Балада пра салдата", які ўваходзіць у залаты фонд кінематографа.         

  

Крапіве прысвячаецца

 

Яшчэ адным цікавым новаўвядзеннем у раённай у бібліятэцы стала літаратурная віктарына, якая праходзіла ў інтэрнэт-фармаце. "Першая ластаўка" была прысвечана творчасці народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. I невыпадкова. Менавіта ў 2016 годзе адзначаецца 120 гадоў з дня нараджэння вялікага байкапісца. Што ж датычыцца непасрэдна віктарыны, то сярод 15 удзельнікаў перамога дасталася Алене Мех.

 

Наталля ЕФЦІФЕЕВА