БАЧЫЦЬ СВЕТ СЭРЦАМ

Печать

 

Ефціфеева, Н. Бачыць свет сэрцам / Наталля Ефціфеева // Кобрынскі веснік. - 2016. — 29 кастрычніка. — С. 3.

Супрацоўнікі Дзівінскай бібліятэкі правялі мерапрыемства да месячніка "Чалавек з белай тросцю".

 

 

БАЧЫЦЬ СВЕТ СЭРЦАМ

 

Да правядзення месячніка "Чалавек з белай тросцю" супрацоўнікі Дзівінскай бібліятэкі падышлі па-свойму, арганізаваўшы цікавае мерапрыемства. Здавалася б, кніжны свет недасягальны для людзей, якія не бачаць. Але гэта далёка не так: людзі з абмежаванымі магчымасцямі таксама могуць быць моцнымі і таленавітымі. Гэта пацвердзіла прадэмастраваная відэапрэзентацыя "Мы праз сэрца бачым свет". Прысутнасць у бібліятэцы галоўнага ўрача Дзівінскай участковай бальніцы Аляксандра Дзяйко аказалася вельмі дарэчы: кожны прысутны змог атрымаць адказы на свае пытанні, якія тычыліся здароўя. Не лішнім быў і занятак па навучанню тэхніцы рэлаксацыі і самамасажу, які правяла прадстаўнік Кобрынскага ТЦСАН Надзея Забуга. А цікавай разынкай мерапрыемства сталі вершы мясцовай паэтэсы Надзеі Момлік у аўтарскім выкананні.

 

Наталля Ефціфеева