Зямля бацькоу - зямля святая

Печать

Бялоў, Д. «Зямля бацькоу - зямля святая» / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. – 2019. – 10 ліпеня. – С. 4.

Літаратурна-музычная кампазіцыя пад такой назвай, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 

КРАТКО

 

«Зямля бацькоу - зямля святая»

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя пад такой назвай, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшла ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Гасцямі мерапрыемства сталі падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі вядомых дзеячаў зямлі беларускай, якія ўнеслі важкі ўклад у культурнае развіццё нашай краіны - Францыска Скарыну, Ефрасінню Полацкую, Янку Купалу, Якуба Коласа, здзейснілі віртуальнае падарожжа па вядомых мясцінах Беларусі, адкрылі для сябе мноства цікавых фактаў пра гісторыю, культуру і архітэктуру нашай краіны. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне «Твая зямля, твая радзіма».

Дзмітрый БЯЛОЎ.