Лелікаўская сваха ў пытаннях і адказах

Печать

Кандрашук, Н. Лелікаўская сваха / Наталля Кандрашук // Краязнаўчая газета. – 2020. – № 25-26 (ліпень). – С. 2.

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Н. Ефціфеева – пераможца віктарыны «Ведай сваю спадчыну», якую арганізаваў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава сумесна з рэдакцыяй газеты «Кобрынскі веснік».


Лелікаўская сваха ў пытаннях і адказах

Ці ведаюць кабрынчане сваю гістарычную спадчыну? На гэтае пытанне дапамагла адказаць віктарына, якую арганізаваў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
Пытанні віктарыны былі прысвечаны асаблівасцям старадаўняга вяселля і аддзенню свахі з вёсак Лелікава і Павіцце Кобрынскага раёна. У 2018 годзе традыцыі вырабу і выкарыстання ўбрання лелікаўскай свахі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі створана этнаграфічная экспазіцыя «Народны касцюм — жывая традыцыя». Менавіта там і адбылося ўзнагароджанне пераможцаў віктарыны «Ведай сваю спадчыну».
Правільныя адказы на ўсе пытанні даслала бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталля Ефціфеева. Правільна адказалі на большасць пытанняў і таксама апынуліся сярод узнагароджаных каманда настаўнікаў (Таццяна Сакадын, Наталля Шынкарук, Юлія Вазнюк) Лелікаўскай СШ імя У. Шапецюка, Арцём Брышцен і Надзея Гугнюк. Усе пераможцы сталі ўладальнікамі прызоў ад музея, рэдакцыі газеты «Кобрынскі веснік» і аб’яднання «Белая Русь».


Наталля КАНДРАШУК