Кніга. Прызначэнне. Вечнасць

Печать

Да Дня беларускага пісьменства і ў рамках Дня бібліятэк ў зале інфармацыйна-сэрвіснага цэнтра раённай бібліятэкі арганізавана выстава-панарама «Кніга. Прызначэнне. Вечнасць», асноўная ідэя якой - папулярызацыя друкаванага слова, беларускай літаратуры, кнігі.

На выставе прадстаўлена літаратура пра першадрукароў, асветнікаў Беларусі; інфармацыя аб нацыянальным свяце - Дне беларускага пісьменства, аб сталіцах свята; бібліятэках. Каляндар-летапіс Дзён беларускага пісьменства «Свята Слова, свята Кнігі», выдадзены бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі, а таксама маляўніча аформленыя цытаты пра кнігу, асвету служаць цікавым дадаткам да выставы.

1 1