Дзіўная зорка байкі беларускай

Печать

18.02.2016

У Гарадзецкай СБ прайшоў Дзень творчасці  К.Крапівы "Дзіўная зорка байкі беларускай", прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Увазе малодшых наведвальнікаў бібліятэкі былі  прадстаўлены выстава і тематычны агляд , якія пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам К. Крапівы. Асабліва цікава для юных чытачоў было даведацца  аб такім жанры як байка, менавіта ў творчасці К. Крапівы. Пад час чытання ўслух і прагляду прэзентацыі тэатралізацый найбольш вядомых баек аўтара дзеці навучыліся аналізаваць іх і бачыць з’явы, якія падвяргаюцца крытыцы. Разнастайнасць твораў пісьменніка стала для хлопчыкаў  і дзяўчынак стымулам для знаёмства і з іншымі беларускімі  выданнямі.

6 6 6 6 6 6

Comments are now closed for this entry