Багата, родная ты мова…

Печать

22.02.2016

У рамках тыдня роднай мовы Стрыгаўскай сельскай бібліятэкай сумесна з цэнтрам культуры і вольнага часу падрыхтавана літаратурна–музычная кампазіцыя “Багата, родная ты мова…”. Бібліятэкарам прадставлена кніжная выстава “Ад роднай мовы і культуры – да чалавецтва крок зрабі” з літаратураю аб нашых вядомых паэтах і пісьменніках, сапраўдных патрыётах Бацькаўшчыны. Удзельнікамі літаратурна-паэтычнай групы “Ліра” чыталіся вершы з незвычайна цудоўным прызнаннем да роднай мовы. Парадаваў гледачоў беларускімі песнямі народны ансамбль музыкі і песні “Ясніца”. 

8 8 8 8 8 8 8 8

Comments are now closed for this entry