Шлях да Кандрата Крапівы

Печать

03.03.2016

Хабовіцкая сельская бібліятэка працягвае цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы. На вусны часопіс “Кандрат Крапіва і яго байкі” сабраліся вучні пачатковых класаў разам са сваімі настаўнікамі. Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка з дапамогаю відэапрэзентацыі, праслухалі байкі з павучальным сэнсам. У канцы мерапрыемства дзеці выбралі ўпадабаныя выданні з кніжнай выставы “Шлях да Кандрата Крапівы”.

2 2

Comments are now closed for this entry