"Звініць велікодная радасць"

Печать

06.05.2016

Тыдзень традыцыйнай культуры адкрыўся ў Дзівінскай бібліятэцы чарговым пасяджэннем клуба сямейнага чытання "Звініць велікодная радасць". Удзельнікі клуба (сям'я Брыштэль) прадставілі свае сямейныя традыцыі святкавання пасхі, падзяліліся святочнымі рэцэптамі і спосабамі афарбоўкі яек. Афанасій Нікіціч Гапановіч паведаміў аб уласных правераных спосабах барацьбы з узростам і прадэманстраваў комплекс практыкаванняў для вачэй. Момлик Надзея Іванаўна прачытала свае новыя вершы і распавяла аб абрадзе катання яек, які незнаёмы ў нашай мясцовасці. Дом рамёстваў прадставіў велікодную выставу. Пушыла Наташа выступіла з музычным віншваваннем.

7 7 7 7 7 7

Comments are now closed for this entry