Сімвалы малой Радзімы

Печать

11.05.2016

Пачаўся цыкл мерапрыемстваў у рамках Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў урок Айчыны “Сімвалы малой Радзімы”, прысвечаны геральдычным сімвалам Кобрынскага раёна.
Удзельнікамі ўрока сталі навучэнцы ліцэя сферы абслугоўвання г. Кобрына, якія з’явіліся не толькі ўважлівымі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі падрыхтаванай супрацоўнікамі бібліятэкі мультымедыйнай віктарыны. Усе прысутныя атрымалі ў падарунак калярова аформленыя тэксты дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry