Свята Слова, свята Кнігі

Печать

30.08.2016

Да Дня беларускага пісьменства і Дня ведаў бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі выдадзены Каляндар-летапіс Дзён беларускага пісьменства “Свята Слова, свята Кнігі”.
Культурнае жыццё нашай краіны ўжо нельга ўявіць без Дзён пісьменства, якія штогод праходзяць у рэгіёнах Беларусі.
Па ўсёй краіне праходзяць культурна-асветніцкія мерапрыемствы ў гонар Кнігі, Слова. Дзень беларускага пісьменства, першапачаткова назва Дзень беларускага пісьменства і друку - дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Сталіцамі фестывалю за больш чым дваццацігадовую гісторыю станавіліся 20 гарадоў.
Каляндар-летапіс Дзён беларускага пісьменства “Свята Слова, свята Кнігі” складаецца з некалькіх раздзелаў: “Падзея нацыянальнага масштабу”, “Гісторыя свята”, “Сталіцы свята”, “Спіс крыніц”. Будзе карысны бібліятэкарам, настаўнікам, вучням. Выданне ілюстравана.

1

Comments are now closed for this entry