Маіх радкоў няма без Беларусі

Печать

24.11.2016

У рамках абласнога бібліятэчнага месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” Навасёлкаўская публічная бібліятэка сумесна з Домам культуры правяла літаратурна-этнаграфічнае свята “Свая хатка, як родная матка”. На мерапрыемстве гучалі песні ў выкананні старэйшай жыхаркі вёскі Бляян Веры Сцяпанаўны, фальклорнага калектыву Дома культуры. Свае вершы прачытала мясцовая паэтэса Ніна Андрасюк. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з традыцыйнымі гульнямі вёскі. Народныя ўмельцы Марчук Вольга Іванаўна і Альшэўская Аляксандра Мікалаеўна падзяліліся сакрэтамі свайго мастацтва; мясцовыя каравайніцы пачаставалі прысутных караваямі. Падрыхтавана выстава вышыўкі, ткацтва, вязання, арыгамі “Таленты маёй вёскі”.

1 1 1 1 1

1

Comments are now closed for this entry