У Верхалескай інтэграванай публічнай бібліятэцы быў праведзены вечар паэтычнага настрою “У свеце паэзіі”. Адбылася сустрэча з паэтамі аб’яднання “Белый аист” - Наталляй Цярэнцевай, Марыяй Ігнацюк, Людмілай Лазюк і Сяргеем Трацюком. Людміла Лазюк, кіраўнік “Белого аиста», прадставіла сваіх калег па пяру. Гучалі песні на словы і музыку Юрыя Харэвіча. Аўтарамі былі прачытаны любімыя вершы. На сустрэчы прысутнічала паэтэса з Верхалесся Марыя Ігнацюк. Свае вершы прачытала Аляксандра Ермакова, былая настаўніца матэматыкі, чым вельмі ўразіла прысутных.